Распачата рэгістрацыя праектаў / ідэй для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры ад «Культурнага Кода»
Для каго: усе зацікаўленыя. Калі: 28 верасня, 17.00 (па Варшаве).
Вы можаце мець як гатовы праект (нават з MVP!), так і ідэю. Можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі. У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў.
Прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.
Прыз за 1 месца: – каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце.
Прыз за 2 месца: – тэст праекта ад профільнага спецыяліста.
Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.