2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС1⃣ #стыпендыя Карла Цукмаера ад Дзяржаўнага тэатра Майнца,…

2 магчымасці для творцаў, якія ў ЕС

1⃣
#стыпендыя Карла Цукмаера ад Дзяржаўнага тэатра Майнца, #Германія

Для каго:
#драматургі і #літаратары, якія ўжо напісалі хаця б адну п’есу.

Стыпендыя прызначана для таго, каб даць аўтарам магчымасць напісаць п’есу на сацыяльна значную еўрапейскую тэму.

Арганізатары прапануюць:
– грант 10 000 EUR
– праезд
– пражыванне
– прэм’еру п’есы ў Дзяржаўным тэатры Майнца.

Ддл: 30 лістапада.
Падаць заяўку.

2⃣ Constructing Care – творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Славенія

Для каго:
#культдзеячы і #творцы.
Калі: 35 дзён у 2024.

Запрашаюць вывучыць мясцовыя супольнасці па догляду: групы па інтарэсах, дзіцячыя сады, сем’і, якія ўдзельнічаюць у доглядзе. План на 2025 год – стварэнне выставы, прысвечанай мастацтву догляду.

Арганізатары прапануюць:
– суткавыя 25 EUR/дзень
– праезд
– выдаткі на візу
– пражыванне
– куратарскую і прадзюсарскую падтрымку.

Ддл: 10 кастрычніка.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #тэатр #літаратура