Хутка! КінаТрэнінг ад Прававой Ініцыятывы у #Вільнюс, #Літва, на якім вы здымеце сваю дакументалку п…

Хутка! КінаТрэнінг ад Прававой Ініцыятывы у #Вільнюс, #Літва, на якім вы здымеце сваю дакументалку пра #правы_чалавека

Калі: 24-29 кастрычніка.
Фармат: афлайн, інтэнсіў.

На трэнінгу вы:

• Пагрузіцеся і навучыцеся арыентавацца ў тэме правоў чалавека
• Пазнаёміцеся з відамі негульнявога кіно
• Атрымаеце набор прылад дакументаліста
• Здымеце і змантуеце ўласны фільм.

Праграма складаецца з майстар-класаў па:
• Асновах аператарскага майстэрства
• Працы з гукам
• Асвятленні
• Мантажы і стварэнні тытраў.

Поўная праграма на сайце арганізацыі.

Усе выніковыя фільмы трапляюць у вырай – на Youtube-канал Прававой Ініцыятывы. Такім чынам у вас будзе не толькі гатовы прадукт, але і штуршок у яго пасоўванні!

Арганізатарамі забяспечваюцца пражыванне і харчаванне.
Важна! Вам неабходна будзе мець візу і самастойна аплаціць праезд.

Запоўніць анкету.

Ддл: 11 кастрычніка.

Арганізатары адкажуць усім кандыдатам і кандыдаткам незалежна ад вынікаў конкурсу.
Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]

#кіно #фільммейкеры #актывісты #грамадскія_праекты #актывізм