Гэта апошні кол для інстытуцыяў і індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне ад €5000 да €60 000. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ў штоквартальным фармаце.
Для каго гэтыя гранты?
“Нам падаюць заяўкі творцы як у Беларусі, гэтак і за мяжой, а таксама міксаваныя і мабільныя каманды беларусаў з розных краінаў. І кожная заяўка мае каштоўнасць.Спадзяёмся, што прыблізна такая прапорцыя захаваецца надалей, бо ўсе мы працуем у адной культурнай прасторы на карысць сваёй Айчыны”, – адзначае кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.
Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 г.
Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 г.
Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 г.
Падрабязней пра #ArtPowerBelarus (з Беларусі – праз VPN).