Адразу дзве адукацыйныя магчымасці ад праекта Imagine Y, #Варшава, #Польшча Для каго: #актывісты, #…

Адразу дзве адукацыйныя магчымасці ад праекта Imagine Y, #Варшава, #Польшча

Для каго: #актывісты, #культменеджары, прадстаўнікі #НДА і інш.

1⃣ Анлайн і афлайн стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Калі: 24 кастрычніка – 30 лістапада

Imaguru Startup Hub і DVV International запрашаюць тых, хто хоча паглыбіцца ў свет сацыяльнага прадпрымальніцтва. Будуць разбірацца ў эфектыўных бізнес-мадэлях, маркетынгу, фандрайзінгу, упраўленні прадуктамі і камунікацыяй у камандзе і з партнёрамі.

Лепшыя праекты атрымаюць міні-гранты да 6000 EUR і ментарскую падтрымку.

Падрабязней.

2⃣ «Навучыцца вучыць» – адукацыйны #курс па стварэнню навучальных праграм

Запрашаюць навучыцца ствараць уласныя адукацыйныя праграмы для супольнасці беларусаў і беларусак у эміграцыі. Праграма складаецца з афлайн і анлайн частак.

Ддл: 22 кастрычніка.
Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты