Конкурс! Атрымай грант ад “Васьмінога”!Абвяшчаем другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.Мэт…

Конкурс! Атрымай грант ад “Васьмінога”!

Абвяшчаем другі конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў.

Мэты конкурсу:

Падтрымка, распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне інавацый у адукацыі.
Падтрымка беларускіх нефармальных адукацыйных арганізацый і ініцыятываў, кароткатэрміновых праектаў, скіраваных на ўзмацненне і распаўсюд мовы і беларускай культуры.
 
Конкурс праводзіцца для:

беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
дзеячаў культуры і адукацыі.

Працягласць праектаў – ад 3 да 6 месяцаў.
Пачатак рэалізацыі праекту: люты-красавiк 2024 года.
Бюджэт: ад 1000 да 20 000 EUR.
Заяўкі прымаюцца ўключна да 20-га снежня (да 23.59 паводле менскага часу).

Больш падрабязнасцей чытайце тут.