Стакгольмскі ўніверсітэт мастацтваў запрашае на канферэнцыю «Альянсы і агульнасці». Заклікаюць даследаваць трэнне, бо гэта тое, што дазваляе нам жыць, танцаваць, хадзіць і дзейнічаць у фізічным і матэрыяльным свеце. Калі целы датыкаюцца адно з адным, яны злучаюцца і ўзаемадзейнічаюць. Метады даследавання могуць быць рознымі – эмпірычныя, пачуццёвыя, паэтычныя, эксперыментальныя і г.д.