«Школа маладога пісьменніка» – літаратурны анлайн-#курс
Для каго: маладыя #аўтары і #літаратары. Калі: лістапад 2023 – травень 2024, па суботах.
Гэта нефармальны адукацыйны праект для маладых аўтараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і пісьменнікаў апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых.
Сёлетнія выкладчыкі школы – Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч.