Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА»Для каго: для б…

Праграма арганізацыйнай падтрымкі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА»

Для каго: для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі  і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).

Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:
– экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
– падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.

Заяўкі будуць разглядацца пасля 5 лістапада — першы набор, пасля 15 лістапада — другі. Пры вялікай колькасці заявак у межах першага набора другі можа быць скарочаны.

Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10-14 працоўных дзён. 

Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна.

Падаць заяўку

#грамадскія_праекты #правы_чалавека #актывізм