«Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам» – анлайн-#курс ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэту
Калі: 21 лістапада 2023 – 2 сакавіка 2024.
Запрашаюць на курс, які арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці. Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту.