«Будзьма разам!» – інфармацыя пра беларускія мерапрыемствы ў розных краінах
Вы хочаце даведацца пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія імпрэзы? Альбо сачыць, дзе, як і калі беларусы ў вашым горадзе ці краіне будуць адзначаць святы і памятныя даты? Запрашаюць да карыстання Telegram-ботам «Будзьма разам!» .
Як можна карыстацца: – выбраць канкрэтны горад альбо краіну – асобна падпісацца на ўсе анлайн-мерапрыемствы – выбраць варыянт all inclusive – усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).