«EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» адкрывае новы #конкурс на атрыманн…

«EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» адкрывае новы #конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый

Для каго:
беларускія #даследчыкі, выкладчыкі і дактаранты, якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Калі: 3 – 10 месяцаў з 1 красавіка 2024 да 30 чэрвеня 2025 года.

Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях. Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Стыпендыя пакрые:
– выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі
– правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза
– збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў
– чытанне гасцявых лекцый
– супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца
– удзел у семінарах
– іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.

Ддл: 15 снежня.
Падаць заяўку.

#адукацыя #грант #стажыроўка