Анлайн-#лекцыя ад Вовы Патапенка пра тое, як #музыка на нас уплывае
Калі: 23 лістапада ў 18.00 (па Варшаве).
Платформа maramora.co запрашае на паблік-ток з Вовам Патапенкам – музыкам, уладальнікам школы midi.by і анлайн-школы музыкі ў Ableton, аранжыроўшчыкам кампутарнай музыкі і выкладчыкам.
На сустрэчы прапануюць слухаць і шукаць свой адмысловы музычны рытм і абмяркаваць: – чаму і як музыка ўплывае на нас – чаму нам падабаецца тое, што мы слухаем – як мы выбіраем музыку і ці выбіраем мы.
Гэта сустрэча для вас, калі вы: – захапляецеся музыкай і хочаце паглядзець на свае музычныя перавагі праз прызму эмоцый – музыка і шукаеце натхнення – псіхолаг_іня, тэрапеўт_ка і ўсе, хто цікавіцца ўплывам музыкі на эмацыйны і псіхалагічны стан чалавека.