КінаКаляды48 – гэта драйвовы, інтэнсіўны фармат каманднай працы. Падчас гэтага чэленджу вы зможаце: – упершыню напісаць сцэнар; – актыўна ўдзельнічаць у здымках; – паспрабаваць сябе ў якасці актора ці актрысы; – зрабіць гук і мантаж.
І ўсё гэта за 48 гадзін і ў файнай кампаніі!
Усе знятыя фільмы будуць складзены ў альманах і паказаны ў віленскім кінатэатры Pasaka.
Удзельнічаць у чэленджы можна камандай – не толькі ў Вільні, але і АНЛАЙН.
Ддл: 15 снежня. Даведацца больш і падаць заяўку можна на сайце.