Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) адкрыў конкурс праектаў на акадэмічныя групавыя гранты ў еўрапейскіх універсітэтах і навукова-даследчых установах.
Патрабаванні:
У конкурсе могуць узяць удзел калектыўныя навуковыя праекты ва ўсіх галінах даследаванняў.
Даследчая група павінна ўключаць хаця б аднаго/адну беларуск_ую даследч_ыцу, аспірант_ку або выкладч_ыцу, як_ая пацярпел_а праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня 2020 года.
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, заснаваная ў адной з краін ЕС.
Памер грантаў: ад €50 000 да €100 000, працягласць праектаў – ад 6 да 12 месяцаў.
Каб удзельчаць у конкурсе, трэба запоўніць анлайн-анкету і дадаць неабходныя дакументы.
Прыём заявак праходзіць з захаваннем строгіх прынцыпаў канфідэнцыйнасці.
Ддл: 22 студзеня 2024.
Даведацца больш.
#даследчыкі #даследаванні #адукацыя #грант #конкурс_грантаў