Новая #вакансія на тэлеканале «Белсат» – журналіст_ка у беларускамоўную рэдакцыю ў #Варшава, #Польшча
Чакаецца, што кандыдаты: – па-майстэрску валодаюць беларускай мовай – падабаюцца сабе ў камеры і нязмушана пачуваюцца перад аб’ектывам – сочаць за навінавымі беларускімі (галоўным чынам) падзеямі, як палітычнымі, так і культурніцкімі – маюць досвед у журналісцкай працы (вялікі плюс, калі і ў тэлежурналістыцы).
Дадатковым плюсам будзе веданне англійскай і польскай.
Кандыдатам прапануюць: – афіцыйны канкурэнты заробак – страхоўку – дапамогу ў легалізацыі – працу ў прафесійным і творчым калектыве.