2024 EaP Civil Society Fellowships – стыпендыяльная #праграма па падтрымцы грамадзянскай супольнасц…

2024 EaP Civil Society Fellowships – стыпендыяльная #праграма па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Для каго: #актывісты, прадстаўнікі/_цы #НДА і грамадзянскай супольнасці.

Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства падтрымлівае грамадскіх актывістаў, якія імкнуцца да пазітыўных сацыяльных зменаў у сваіх супольнасцях і дыялогу з уладай.

У межах конкурсу існуе два тыпы стыпендый:

1⃣Community Engagement Fellowships#стыпендыя па ўзаемадзеянні з грамадскасцю

2⃣Civic Digital Fellowships#стыпендыя для спецыялістаў, якія працуюць з тэхналогіямі ў сваіх супольнасцях (#дызайнеры, ІТ-спецыялісты, спецыялісты па апрацоўцы і аналізу дадзеных і г.д.)

Удзельнікі павінны добра валодаць англійскай мовай.

Праграма прапануе:
– спецыяльнае навучанне і коўчынг
– 5000 EUR
– нетворкінг у супольнасці праграмы.

Ддл: 27 снежня.
Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #адукацыя