«Tik-Tok, Reels, shorts: як і пра што здымаць сёння» – зімовая школа для беларускай моладзі па кароткіх #відэа ў #Варшава і #Вільнюс, #Літва#Польшча
Для каго: беларусы 18-25 гадоў, якія займаюцца альбо плануюць займацца #відэа. Калі: 20 і 27 снежня, 4-6 і 24 студзеня 2024.
Запрашаюць на гібрыдны #курс (анлайн і афлайн), каб праз відэа знайсці адказы на цяжкасці камунікацыі ў шматнацыянальным асяроддзі, дзе ўзнікае ці можа ўзнікаць мова варожасці.
На курсе вы зможаце: – прайсці інтэнсіў па напісанні сцэнарыя, рабоце з тэхнікай, здымцы відэа, мантажы – атрымаць разбор знятых відэа – распрацаваць прататыпы сцэнарыяў – апублікаваць відэа – атрымаць сертыфікат і ганарар за медыяпрадукт – і г.д.