Для каго:#творцы і #актывісты, якія адносяцца да ЛГБТК+ супольнасці. Калі: ліпень – лістапад 2024.
Запрашаюць папрацаваць на супольнымі мастацкімі праектамі і распрацаваць інтэрактыўную праграму для мясцовых сцэн і супольнасцяў у Кёльне.
У праграме: семінары, кінапаказы, чытанні, выставы, майстар-класы для груп, выключаных з асноўнага грамадскага дыскурсу з-за свайго паходжання, рэлігіі, класа, сэксуальнай арыентацыі і г.д.
Арганізатары прапануюць: – працоўную прастору – пражыванне – праезд (па дамоўленасці) – стыпендыю 2000 EUR – бюджэт на праект 1500 EUR.