Правядзе сустрэчу Вікторыя Захарава – бухгалтарка, аўтарка курса «Улік у ІП у Польшчы», настрыфікаваная эканамістка, галоўная бухгалтарка рознапрофільнага ТАА і ІП у Беларусі – з 15-гадовым вопытам, у Польшчы – з 2-гадовым вопытам, аўдытарка з 7-гадовым стажам .
На сустрэчы пагавораць аб падатковых ільготах і аб тым, у якіх выпадках і якія падаткі абавязаны плаціць фізічныя асобы (узнагароджанне за выкананне работы, падарункі, гранты). Разгледзяць узаемадзеянне паміж фондам (Fundacja) і працаўнікамі (працоўныя дамовы і дамовы падраду).