BIRCA – перфарматыўная #рэзідэнцыя для жанчын на выспе Борнхальм, #Данія
Для каго: *жанчыны-#творцы, якія займаюцца выканальніцкімі мастацтвамі. Калі: 2 тыдні ў 2024.
BIRCA – гэта працоўная прастора для творцаў і прафесійнага развіцця, размешчаная ў сельскай і натхняльнай абстаноўцы на дацкай выспе Борнхольм. У гэтым годзе прапануюць лабараторыю новага экалагічнага выканальніцкага мастацтва. Запрашаюць распрацоўваць фарматы і метады разам з творцамі, звязанымі з BIRCA.
* Заклік адкрыты для творцаў, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчыны.