Københavns Internationale Teater шукае перфарматыўныя праекты для грамадскіх прастор Капенгагена. Тэма новага чатырохгадовага цыклу – «Ад Метраполіса да Экаполіса» з акцэнтам на больш экалагічную мастацкую практыку і культурную дасведчанасць, а таксама на пераасэнсаванне гарадоў як гібрыдных і складаных ландшафтаў. Куратараў цікавіць, як людзі, ландшафт і мастацкія працэсы могуць актываваць новую будучыню. Можна прапаноўваць #перформанс, тэатральныя працы, інсталяцыі, сучасную музыку, канцэптуальныя прагулкі, цыркавыя выступленні і г.д.
Кандыдаты прадстаўляюць бюджэт на вытворчасць у працэсе падачы заяўкі.