Для каго:#культдзеячы, #творцы і ўсе зацікаўленыя. Калі: 6 воркшопаў з 13 па 28 лютага.
Каманда распрацавала цікавыя і ўнікальныя анлайн і афлайн воркшопы па вышыўцы, калажу, перформансу, тэксту, скульптуры і малюнку. Воркшопы арыентаваныя на практычнае навучанне, і ў выніку ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць стварыць арт-аб’ект падчас і непасрэдна пасля воркшопа. У канцы курса адбудзецца закрытая выстава створаных падчас воркшопаў прац. Афлайн заняткі адбудуцца ў закрытай і бяспечнай прасторы, а таксама анлайн.