Для каго:#творцы-пачаткоўцы. Калі: сакавік – кастрычнік.
WHW Akademija – гэта эксперыментальная і міждысцыплінарная праграма для тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца на стадыі станаўлення самастойнай мастацкай практыкі і імкнецца паглыбіць свае тэарэтычныя і крытычныя навыкі. Удзельнікі будуць уцягнуты ў інтэнсіўны працэс калектыўнай работы і навучання з дапамогай мадэлі, якая спалучае дыскурсіўныя фарматы і шэраг практычных заданняў, у тым ліку сустрэчы з публікай.
Фармат гібрыдны: – у сакавіку і красавіку адбываюцца анлайн сесіі, пасля якіх летняя афлайн-школа ў траўні – затым праграма працягнецца анлайн да канца кастрычніка, і ўдзельнікі зноў збяруцца ў Заграбе.
Праграма прапануе: – стыпендыю 350 EUR/месяц – пражыванне і праезд падчас афлайн-праграмы.