У бліжэйшыя тыдні фонд BYSOL аб’явіць аб новым конкурсе міні-грантынгу для актывістскіх ініцыятыў. А пакуль што запрашае на трэнінг, як паспяхова падрыхтавацца да падачы свайго праекта на грантынг.
На трэнінгу вы:
– даведаецеся, як вызначаць і апісваць праблему, якую будзе вырашаць ваш праект – даведаецеся, як вызначыць вашу мэтавую групу – зразумееце, як сфармуляваць мэту, задачы і вынікі праекта – атрымаеце рэкамендацыі па стварэнні плана мерапрыемстваў праекта і складанні бюджэту праекта – пазнаёміцеся з існуючымі магчымасцямі па прыцягненню фінансавання на рэалізацыю сваіх праектаў і ідэй.
Абавязковая ўмова падключэння – выключаная камера і гук, уваход толькі пад псеўданімам.