XX Усходняя зімовая школа для студэнтаў ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў з сённяшнім ддл у #Варшава, #Польшча
Для каго: студэнты апошніх курсаў гуманітарных факультэтаў ва ўзросце да 25 год. Калі: 29 лютага – 14 сакавіка.
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта запрашае ва Усходнюю зімовую школу. У школе пройдуць лекцыі, семінары, сустрэчы і культурныя мерапрыемствы пад кіраўніцтвам міжнародных экспертаў. Школа адкрытая для студэнтаў з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, краін Балтыі, Балкан, Цэнтральнай Азіі і Каўказа, а таксама з Польшчы.
Трэба валодаць польскай мовай.
Арганізатары прапануюць: – адукацыйную праграму – пражыванне – харчаванне – частковыя выдаткі на праезд.