Трэці грантавы конкурс па падтрымцы беларускіх незалежных СМІ і медыямастацтва ад Nordic Council, #Вільнюс#Літва
Для каго: беларускія незалежныя #медыя, #аўтары, #творцы візуальнага, мастацкага і міждысцыплінарнага медыякантэнту + небеларускія СМІ, якія займаюцца беларускім кантэнтам.
Праграма закліканая ўмацаваць дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць праз падтрымку незалежных СМІ і медыямастацтва. Заяўнікі павінны спрыяць вытворчасці высакаякаснага і разнастайнага кантэнту для беларусаў пра падзеі ў краіне. Можна атрымаць #грант на праекты, якія датычацца незалежнай журналістыкі і медыямастацтва.