Для каго:#куратары і прадзюсары выканальніцкіх мастацтваў, якія ў сферы больш за 5 гадоў. Калі: 13 – 16 траўня.
CIFAS – гэта акадэмія прадзюсараў, адбываецца падчас фестывалю Kunstenfestivaldesarts. Запрашаюць разважаць, сумесна навучацца, наладзіць нэтворкінгавыя працэсы і паглыбіцца ў практычную дзейнасць. Праграма прысвечана праблемам і пытанням, якія ўзнікаюць падчас прадзюсарскай працы.
Арганізатары прапануюць: – адукацыйную праграму – харчаванне – выдаткі на праезд і пражыванне (для культдзеячаў з краін, дзе гранты міжнароднай мабільнасці абмежаваныя).
Нягледзячы на магчымасць атрымаць поўнае фінансаванне, мы раім разгледзіць трэвел-гранты ад MOST+ і EU4Culture.