The Gallery: Season 4 ‘A Real Woman’ – #конкурс двухмерных прац для рэкламных пляцовак у #Вялікабры…

The Gallery: Season 4 ‘A Real Woman’ – #конкурс двухмерных прац для рэкламных пляцовак у #Вялікабрытанія

Для каго: #мастакі, #фатографы, #дызайнеры і г.д.

Запрашаюць з працамі, прысвечанымі тэме «Сапраўдная жанчына». Што на самой справе значыць быць жанчынай? Як жанчына вырашае, якая яна жанчына? Чым можа дапамагчы досвед трансгендэрных жанчын? Абраныя працы будуць прэзентаваныя на буйных рэкламных пляцоўках у Англіі, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі і Ўэльсе. Творы павінны быць двухмернымі і статычнымі: падыходзяць #фатаграфія, #жывапіс, #малюнак, тэкставыя працы, гравюры, змешаная тэхніка, калаж, эксперыментальныя праекты і г.д.

Арганізатары прапануюць:
– ганарар 2000 GBP
– настаўніцтва
– падтрымка ў распрацоўцы і адаптацыі твораў для прэзентацыі на адкрытым паветры
– выдаткі на вытворчасць і мантаж
– выдаткі на праезд і аднадзённае пражыванне 200 GBP.

Ддл: 4 лютага.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #актывізм #грамадскія_прасторы #фемінізм #квір