Асноўная пляцоўка фестывалю – інтэрнэт, з дапамогай якога арганізатары распаўсюджваюць эксперыментальную музыку (саўнд-паэзію, нойз, палявыя запісы, электроніка і інш.). Запрашаюць з творамі, якія прысвечаны тэме «рэзанансная будучыня». Цікавяць праекты, ў якіх даследуюцца генератыўныя гукавыя формы, штучны інтэлект, эксперыменты з жывым гукам або аўтаматызаваныя, хаатычныя або інтэрактыўныя сістэмы.
Арганізатары прапануюць: – ганарар за праектную прапанову 80 EUR.