Запрашаюць творцаў і даследчыкаў, якія зацікаўлены ў даследаванні актуальных сацыяльных і палітычных праблем з дапамогай мультымадальных і мастацкіх метадаў. Мэта рэзідэнцыі – падтрымаць творцаў, якія займаюцца практыкай «мыслення праз стварэнне». Асноўная ўвага рэзідэнцыі надаецца эксперыментам і даследаванням, а не дасягненню канчатковага выніку.
Арганізатары прапануюць: – доступ да майстэрняў Каралеўскай акадэміі мастацтваў і памяшканняў Лейдэнскага ўніверсітэта – ганарар 2000 EUR – вытворчы бюджэт 1000 EUR – пражыванне – праезд да 750 EUR.
Дзеці і партнёры могуць далучыцца да творцы на рэзідэнцыі, калі аб гэтым паведаміць загадзя.