Перакладчыцкая #стыпендыя Поля Цэлана з дэдлайнам у #Вена #АўстрыяДля каго: #перакладчыкі.Калі: 3 …

Перакладчыцкая #стыпендыя Поля Цэлана з дэдлайнам у #Вена #Аўстрыя

Для каго: #перакладчыкі.
Калі: 3 месяцы ў інтэрвале верасень 2024 – чэрвень 2025.

Мэта праграмы – пераадоленне дэфіцыту і асіметрыі ў абмене ідэямі навуковай літаратуры, якія ўзніклі ў выніку падзелу Еўропы ў XX стагоддзі. Праграма падтрымлівае пераклады кананічных тэкстаў і сучасных ключавых прац па гуманітарных, сацыяльных навуках і культуралогіі з усходніх моваў на заходнія, з заходніх на ўсходнія ці паміж дзвюма ўсходнееўрапейскімі мовамі.

Адмысловая ўвага надаецца перакладам адпаведных прац, напісаных усходнееўрапейскімі аўтарамі і/ці навукоўцамі-жанчынамі. Таксама вітаецца тэматычная сувязь з адной з абласцей даследаванняў Institute for Human Sciences (IWM).

Мастацкая літаратура і паэзія не прымаюцца.

Праграма ўключае:
– стыпендыю 3000 EUR
– офіс ад IWM
– доступ да інтэрнэту
– даследчыя і адміністрацыйныя памяшканні.

Ддл: 4 лютага.
Падаць заяўку.

#пераклад #даследванні #крытыка #літаратура #фемінізм