Гётэ-Інстытут у выгнанні аб’яўляе аб пачатку новага напрамку Гл. таксама: арыгінальны пост у Instagr…

Гётэ-Інстытут у выгнанні аб’яўляе аб пачатку новага напрамку

Гл. таксама: арыгінальны пост у Instagram.

Гётэ-Інстытут у Мінску закрыты з 2021 года з-за палітычнай цэнзуры ў краіне. Многім актывістам, дзеячам культуры, дзеячам мастацтва і работнікам СМІ прыйшлося пакінуць краіну. Менавіта таму, пачынаючы з лютага да траўня 2024 года, мы будзем прапаноўваць разнастайныя праграмы ў падтрымку беларускіх актывістаў культуры і СМІ ў выгнанні.

Беларуская праграма адкрыецца выставай «Часам я трымаюся за паветра» з маладымі беларускімі мастакамі ў выгнанні ў супрацоўніцтве з выдатнымі @pratergalerie і @galerie_im_koernerpark. Сачыце за дадатковай інфармацыяй аб выставе ў бліжэйшыя дні!

У лютым запланавана супрацоўніцтва з @redheatherawards, каб падтрымаць беларускую кінавытворчасць.

Разыначкай новага краінавага фокусу стане міждысцыплінарны фестываль, які пройдзе з 22 па 25 сакавіка ў @acudmachtneu у Берліне. Ужо зараз вас чакае цікавая і разнастайная праграма. Дадатковая інфармацыя аб мерапрыемстве і праграме фестывалю з’явіцца ў сакавіку.

І яшчэ сёе-тое, чаго варта чакаць: у траўні разам з @artspaceinexile запланавана двухдзённае мерапрыемства на тэму беларускай медыявытворчасці ў выгнанні з канферэнцыяй і насычанай культурнай праграмай.

Для тых, хто не ў Берліне: паколькі беларуская культурная дыяспара раскідана па Еўропе, Гётэ-Інстытут адб’яднаўся з калегамі @goetheinstitut_krakau, @goethe_institut_warschau, @goetheinstitut_georgien і Goethe-Institut Літвы. Яны падтрымаюць беларускую культурную дзейнасць у Польшчы, Грузіі і Літве ў бліжэйшыя месяцы.

Гётэ-Інстытут чакае вас на адным з мерапрыемстваў!