Запрашаюць прыняць удзел у праграме «Новае пакаленне 2024» у межах Міжнароднага і рэгіянальнага тэатральнага фестывалю для юнай публікі SCHÖNE AUSSICHT. Удзельнікі змогуць убачыць творы наватарскага тэатра, наладзіць нэтворкінгавыя працэсы і атрымаць новы прафесійны і творчы досвед. Асабліва цікавяць тыя, хто праяўляе цікавасць да тэатра з удзелам моладзі.
Арганізатары прапануюць: – білеты на фестываль – пражыванне (агульныя пакоі) – харчаванне – падтрымку 100 EUR – каардынацыю і навучанне.