Для каго: #творцы розных дысцыплін. Калі: 1 верасня – 30 лістапада.
Рэзідэнты будуць размяшчацца ў адрэстаўраваным будынку былой сярэдняй школы недалёка ад Японскага мора і хваёвага лесу. Творчая ўстанова займаецца культурнымі і мастацкімі мерапрыемствамі для моладзі. Удзельнікі паралельна з асабістай творчай працай на рэзідэнцыі павінны правесці семінар альбо іншае мерапрыемства для грамадскасці.
Арганізатары прапануюць: – вытворчыя выдаткі 1257 EUR – суткавыя 17 EUR / дзень – пражыванне – праезд да 1257 EUR.