Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынгМы абвяшчаем прыём заявак на міні-грантынг для акты…

Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынг

Мы абвяшчаем прыём заявак на міні-грантынг для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.

У выніку папярэдняй праграмы міні-грантынга незалежная камісія абрала 15 праектаў, якія атрымалі фінансавую дапамогу.

Хто можа ўдзельнічаць?
Ініцыятывы, суполкі, актывісты ўнутры Беларусі і за яе межамі.

Якая сума падтрымкі? Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку 11 праектам на агульную суму 65.000€.

Як будуць размеркаваныя сродкі?

– Мікра-грант: 5 праектаў з бюджэтам ад 1.000€ да 3.000€.
– Міні-грант: 5 праектаў з бюджэтам ад 3.000€ да 7.000€.
– Мiдзi-грант: 1 праект з бюджэтам да 15.000€ (асобны конкурс).

Заяўкі прымаюцца з 30 студзеня па 1 сакавiка 2024 года. Вынікі: да 31 сакавiка 2024 года.

Падрабязную інфармацыю аб праграме падтрымкі знойдзеце тут: initiatives.bysol.org