Ніжэй вы знойдзеце некалькі акцэнтаў, якія могуць патлумачыць, наколькі конкурс пасуе вам, а ваша ідэя мабільнасці – умовам конкурсу. Таксама пагартайце карткі – спадзяемся, вы знойдзеце адказы і на вашыя пытанні.
⁃ Групавыя заяўкі (2+ чалавек) з ідэнтычным зместам не пасуюць. Так, не падтрымаецца мабільнасць, звязаная з, напрыклад, гастролямі музкалектыва.
⁃ Пры гэтым удзел некалькіх творцаў у адным мерапрыемстве магчымы, аднак заяўкі трэба падаваць як самастойныя – з індывідуальным планам ад кожнага.
⁃ Таксама магчымы сцэнар, калі вы едзеце ў краіну X, каб на месцы асабіста далучыцца да кааперацыі ў творчы дуэт/калектыў.
⁃ Нажаль, нельга ў бюджэт аднаго гранта змясціць групу, каб не падаваць шмат заявак, нават калі абазначаная сумма закрые патрэбы некалькіх асоб.
⁃ Гэтае правіла тычыцца і падачы на розныя па мэтах ці прафесійных кірунках мабільнасці, і магчымасці адкарэктаваць заяўку, калі вы знайшлі недакладнасці ў адпраўленай.
⁃ Калі вы маеце грамадзянства краін #Малдова, #Арменія, #Азербайджан, удзел у конкурсе магчымы, але найлепш скантактавацца з нацкаардынатарам праекта па адпаведнай краіне.
Таму, нажаль, мабільнасць унутры адной замежнай краіны не пасуе. Гэта тычыцца і аб’ектыўных абмежаванняў, скажам, чакання дакументаў па легалізацыі.