Запрашаюць з праектамі на тэму «глюк». Цікавяць працы, ў якіх творцы эксперыментуюць са спосабамі рэпрэзентацыі ў выяўленчым мастацтве, даследуюць мяжы мастацтва, навукі і тэхналогій. Інстытуцыя Kunstraum Lakeside звязана з навукова-тэхнічным паркам, праграма арыентавана на «мастацкае даследаванне». Гэта значыць не толькі прастора эстэтычнага досведу, але і развагі аб умовах дзейнасці творцы ў межах мастацкай практыкі.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 1200 EUR – вытворчыя выдаткі 1500 EUR – выдаткі на PR/маркетынг, пераклады, дакументацыю, адкрыццё – выдаткі на праезд і пражыванне падчас выставы.