Для каго:#творцы паветранага цырка і танца. Калі: 22 ліпеня – 10 жніўня альбо 2 – 9 верасня.
Праграма накіравана на маладых творцаў. La Volière – гэта мастацкая і культурная ўстанова, якая займаецца цыркавымі практыкамі. Акцэнт на працу ў паветры. Запрашаюць артыстаў, каб яны маглі распачаць, працягнуць альбо завяршыць творчы праект.
Арганізатары прапануюць: – працоўную прастору – падтрымку 1500-3000 EUR – выдаткі на пражыванне і праезд.