Rezydencja im. Janiny Katz – літаратурная #рэзідэнцыя для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі і Украіны ў #Кракаў, #Польшча
Для каго: жанчыны-#аўтары, #літаратары, #перакладчыкі і г.д. Калі: травень-чэрвень (дакладныя даты ўзгадняюцца з рэзідэнткай).
Запрашаюць літаратарак папрацаваць у Кракаве. Неабходна веданне польскай ці англійскай мовы, хаця б адна апублікаваная кніга (мастацкая літаратура ці нон-фікшн), сцэнарый (#кіно ці #тэатр) або перакладзены твор.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 2500 PLN (brutto) / месяц – праезд – пражыванне – магчымасць удзелу ў літаратурным жыцці горада і падтрымку ў папулярызацыі творчасці ў Польшчы.