Новыя вакансіі1⃣ Спецыяліст/_ка па анлайн-камунікацыі ў арт-лабараторыюШукаюць спецыялiста_ку…

Новыя вакансіі

1⃣ Спецыяліст/_ка па анлайн-камунікацыі ў арт-лабараторыю

Шукаюць спецыялiста_ку па кантэнце i камунiкацыi ў Арт-лабараторыю на частковую занятасць. Праца дыстанцыйная. Ідэальны кандыдат_ка – чалавек, з матывацыяй працы ў арт-праектах і міжнародных сацыяльных і #медыя праектах. Ёсць два магчымыя кар’ерныя трэкі ў будучыні: спецыяліст па кантэнце, камунікацыі і PR або спецыяліст па напісанні праектных заявак і камунікацыі. Пры дастатковай матывацыі, усяму астатняму навучаць.

Патрабаванні:
⁃ вопыт у SMM ад 1 года
⁃ веданне беларускай і англійскай
⁃ уменне працаваць з тэкставым кантэнтам, Reels і Canva
⁃ самаарганізаванасць

Адгукацца ў тэлеграм @elenisimo c аповедам пра сябе і прыкладамі работ.

2⃣ SMM, PR і YouTube-менеджар_ак у CreateCulture Group

Запрашаюць на тры пасады менеджара/_кі. Галоўнае, каб адгукалася місія і каштоўнасці праекта і было жаданне развіваць культурны і крэатыўны сектары Беларусі.

Падрабязней.

Апублікаваць свае абвесткі вакансій і пошуку працы вы можаце ў @sekktor_chat – абнаўленні адтуль мы будзем рады выносіць у канал!

#вакансія #актывізм #грамадскія_праекты