Art Meets Radical Openness – грамадскі #фестываль #мастацтва, хактывізму і адкрытых культур у #Аўст…

Art Meets Radical Openness – грамадскі #фестываль #мастацтва, хактывізму і адкрытых культур у #Аўстрыя

Для каго: #творцы розных дысцыплін, #куратары і #культдзеячы.
Калі: 8 – 11 траўня.

Шукаюць эксперыментальныя, крытычныя падыходы да выкарыстання тэхналогій. Цікавіць спалучэнне перфарматыўных і мастацкіх метадаў даследавання, адкрытасць праектаў да зваротнай сувязі і далейшага развіцця. Запланавана праграма з дакладамі, панэльнымі дыскусіямі і лекцыямі, семінарамі і прэзентацыямі. Можна прапанаваць розныя фарматы: лекцыі ці панэльныя прапановы, майстар-класы, прэзентацыі твораў мастацтва, відэатворы і кароткаметражныя фільмы, выступленні.

Арганізатары прапануюць:
– праезд
– пражыванне
– харчаванне
– ганарар.

Ддл: 23 лютага.
Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #міждысцыплінарныя_праекты