Новая бясплатная праграма дыстанцыйнага навучання па кіраванні ў міжнародных арганізацыях ад Вроцлаўскага універсітэта
Для каго: палітычныя #актывісты, былыя дзяржаўныя служачыя, маладыя спецыялісты, прадстаўнікі #НДА і г.д. Калі: сакавік-красавік.
На працягу двух месяцаў інтэнсіўнага навучання слухачы курсаў:
– даведаюцца, як прымаюцца важныя рашэнні на міжнародным узроўні – вывучаць прынцыпы працы міжнародных дзяржслужбаў – разбяруцца ў этычных прынцыпах і стандартах дзяржаўных і міжнародных арганізацый – зразумеюць, што такое міжнародныя НДА і як яны працуюць – абмяркуюць узровень адказнасці міжнародных арганізацый і НДА.
Мова навучання англійская.
Праграма пакрые: – выдаткі на ўдзел у вочнай сесіі ў Польшчы з 13 па 17 траўня – бясплатнае дыстанцыйнае навучанне па пяці курсах праграмы.