22 лютага (чацьвер) – інфасесія аб магчымасцях арганізаваць паездку на фэст ці шоўкейс, адукацыйную праграму ці канферэнцыю, культурны абмен ці ўдзел у рэзідэнцыі.
МОSТ+ супольна з BELARUS music EXPORT распавядзе пра тое, як праграма мабільнасці можа дапамагчы беларускім музычным дзеяч/-кам.
Калі: 22 лютага ў 15:00 СЕТ / 15:00 Варшава / 17:00 Мінск Фармат: анлайн у зуме Рабочыя мовы: анг+бел/рас
У вас будзе магчымасць запытаць ў мэнэджараў MOST+ пра варыянты мабільнасцяў у музычнай сферы, прымальнасць канкрэтных ідэй паездак, а таксама крытэры ўдзелу ў праграме.