Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 2 тыдня ў 2024.
Artist in Coexistence – гэта платформа для мастацкіх даследаванняў з постгуманістычнага пункту гледжання. Запрашаюць творцаў папрацаваць у цеснай сувязі з месцам – востравам пасярод мора, дзе і знаходзіцца рэзідэнцыя. Мастакам павінна быць цікава, як постгуманістычная перспектыва можа ўзбагаціць іх уласную мастацкую практыку, а таксама як іх праца можа садзейнічаць планетарным зменам.