«Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам» – анлайн-#курс ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэту
Для каго: актывісты, культдзеячы, творцы і г.д. Калі: 12 сакавіка – 22 чэрвеня.
Запрашаюць на інтэнсіўны 4-месячны анлайн-курс, які арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці. Курс ахоплівае асноўныя і самыя неабходныя элементы кіравання бізнесам. Асаблівая ўвага надаецца развіццю лічбавых кампетэнцыяў, неабходных менеджарам і лідарам на сучасным інавацыйным рынку.
Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту.