GuestRoomMaribor – #арт-#рэзідэнцыя ў Марыборы, #СлавеніяДля каго: #творцы розных дысцыплін. Калі: …

GuestRoomMaribor – #арт#рэзідэнцыя ў Марыборы, #Славенія

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 12 ліпеня – 11 жніўня, 11 кастрычніка – 10 лістапада, 11 лістапада – 15 снежня.

Праграма сфакусавана на сучасным візуальным мастацтве і тэатральных практыках. Цікавяць сацыяльна ангажаваныя, гібрыдныя і эксперыментальныя праекты, а таксама праекты, звязаныя з мясцовым сацыяльным, культурным, гістарычным ці палітычным кантэкстамі. Творца павінен удзельнічаць у распрацоўцы і рэалізацыі публічнага мерапрыемства, супрацоўнічаць з мясцовымі мастакамі і прадзюсарамі, правесці публічную прэзентацыю мастацкай практыкі і прапанаванага праекта.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– суткавыя 600 EUR (brutto)
– вытворчыя выдаткі да 400 EUR
– прадакшн і дапамогу куратараў
– PR
– правядзенне прэзентацыйнага мерапрыемства
– магчымасць правесці месячную галерэйную прэзентацыю.

Ддл: 1 сакавіка.
Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты