Visegrad+ – #конкурс_грантаў на праекты, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі ў рэгіёнах Усходняга…

Visegrad+ – #конкурс_грантаў на праекты, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі ў рэгіёнах Усходняга партнёрства і асобных краінах Заходніх Балкан

Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #медыя, #культдзеячы і г.д.

Гранты Visegrad+падтрымліваюць праекты, , якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў асобных краінах Заходніх Балкан (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава*, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія) і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).

Праекты павінны развіваць канструктыўнае супрацоўніцтва і забяспечваць актыўны ўдзел як мінімум 3 краін V4 і 1 суб’екта з рэгіёна Усходняга партнёрства або краін Заходніх Балкан. Аднак, калі заяўнік з адной з краін УП або ЗБ, дастаткова прыцягнуць у праект дзве краіны V4, калі таксама ўдзельнічае іншая краіна УП/ЗБ.

Вышаградскія + гранты павінны быць рэалізаваны ў рэгіёне Усходняга партнёрства або Заходніх Балкан і/або аказваць моцны ўплыў на мясцовыя супольнасці ў адной з гэтых краін.

Максімальная працягласць рэалізацыі праекта – 18 месяцаў

Гранты пакрываюць да 100% бюджэту праекту, але не больш за 15% ад запытанай сумы на накладныя выдаткі.

Ддл: 1 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #грант