…2⃣ПаДзея другая — Прэзентацыя belarusplays.online – новай платформы беларускіх п’ес у пер…

2⃣ПаДзея другая — Прэзентацыя belarusplays.online – новай платформы беларускіх п’ес у перакладзе на англійскую мову +чыткі!

Калі: 22 – 23 лютага ў 16.00 СЕТ (Варшава).

Belarusplays.online – лічбавая платформа, якая прэзентуе сучасную беларускую драматургію на розных мовах. Пілотная версія праекта – гэта 5 п’ес, напісаных жанчынамі, у перакладзе на англійскую. Гэтыя п’есы ўздымаюць не толькі пытанні, звязаныя з крызісамі, трансфармацыямі і пошукам ідэнтычнасці. У іх раскрываецца жаночы погляд на сучасную рэчаіснасць і эксперыменты з літаратурнай формай.

22 лютага:
– “Карцінкі, відэа і ўсё астатняе” Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя)
– “Любое месца, дзе засталіся сляды” Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія)

23 лютага:
– “Шкура” Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь)
– “Гаргоны” Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя)
– “Усё нармальна” Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя)

Чытанні адбудуцца на англійскай мове.

Зарэгістравацца.

#культдзеячы #медыя #драматургі #рэжысёры #акторы #перформеры #тэатр #драматургія #перформанс