Дзве магчымасці ад ZMINA:Resilience: 25K на стварэнне і 50K на гастролі Праграма IZOLYATSIA Foundat…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці ад ZMINA:Resilience: 25K на стварэнне і 50K на гастролі

Праграма IZOLYATSIA Foundation (Украіна) і Malý Berlín (Славакія) з удзелам Trans Europe Halles падтрымлівае сумесныя праекты пра ўстойлівасць, якія робяць разам арганізацыі з Украіны і іншых краін Creative Europe.
✦✦✦

Co-creation: да 25 000 EUR — на новую сумесную працу

Партнёры з мінімум дзвюх краін (адна з іх — Украіна) ствараюць працу разам і паказваюць яе ў кожнай краіне. На ўсё — да 7 месяцаў паміж лютым і жніўнем 2027 года.

Грант: да 25 000 EUR — да 90% бюджэту праекта, астатнія 10% партнёры ўкладваюць самі.
Ддл: 4 снежня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Showcasing: да 50 000 EUR — на паказы і гастролі ўжо гатовай працы

Для сумесных праектаў, якія ўжо існуюць ці амаль завершаныя. Трэба мінімум 6 паказаў — па 3 у кожнай з дзвюх краін, адна з якіх Украіна; па-за Украінай — толькі ўжывую. Партнёраў можна знайсці на matchmaking-сесіі 14 кастрычніка.

Грант: да 50 000 EUR — да 90% бюджэту, 10% суфінансавання — толькі грашыма.
Ддл: 14 снежня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць гранты на sekktor.online

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!